БЕЛ Ł РУС

У Мілуокі арыштаваныя 17 удзельнікаў сутыкненняў з паліцыяй

15.08.2016 / 10:19

Паліцыя Мілуокі арыштавала 17 чалавек у выніку беспарадкаў, якія пачаліся пасля забойства падазраванага паліцыянтам.

Удзельнікі беспарадкаў падпальвалі машыны і закідвалі паліцыю камянямі. У горадзе была спаленая бензазаправачных станцыя. У сутыкненнях пацярпелі чацвёра паліцэйскіх.

Падставай для беспарадкаў паслужыла забойства 23-гадовага Сілвіла Сміта. Машыну, у якой ён знаходзіўся разам з яшчэ адным падазраваным, спынілі ў ноч на нядзелю, 14 жніўня. Сміт быў узброены. Паліцэйскі адкрыў агонь, калі ён адмовіўся кінуць пісталет і паспрабаваў уцячы.

Сміт і афіцэр паліцыі, які застрэліў яго, — афраамерыканцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула