БЕЛ Ł РУС

З мінскіх акругаў пачалі здымацца праўладныя камуністы

15.08.2016 / 10:58

ЯМ

Колькасць кандыдатаў у дэпутаты па мінскіх акругах адразу ж паменела. Свае кандыдатуры знялі двое, і абое — праўладныя камуністы.

Ілюстрацыйнае фота.

На Ясенінскай акрузе №100 перахацела балатавацца дырэктарка школы №207 Кацярына Саўчук. Ад «вертыкалі» тут вылучаецца першая намесніца дырэктара «Гаррэмаўтадора» Аксана Гайдук.

Падобная сітуацыя і на Коласаўскай акрузе №106. Тут зняў сваю кандыдатуру загадчык аддзялення 4-й бальніцы Дзмітры Малашчыцкі. Па гэтай акрузе пераабіраецца Дзмітры Шаўцоў, былы галоўны доктар сталічнай паліклінікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула