БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: Выбарчыя камісіі могуць арыентавацца на вынікі сацыялагічных апытанняў

15.08.2016 / 12:15

Мікола Бугай

«Ці будуць праводзіцца экзітполы на гэтых парламенцкіх выбарах і ці патрэбныя яны наогул? — задалі пытанне Лідзіі Ярмошынай у часе анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

«Экзітполы, — адказала Лідзія Ярмошына, — недарэчныя пры нашай мажарытарнай сістэме. Што тычыцца сацыялагічных апытанняў, яны павінны праводзіцца абавязкова — хоць бы для выбарчых камісій, якія ўжо змогуць арыентавацца на нейкія перавагі выбаршчыкаў», — сказала Ярмошына.

Журналісты афіцыйнага агенцтва не ўдакладнілі ў спн.Ярмошынай, а нашто выбарчым камісіям на нешта «арыентавацца»? Сумленна палічыў бюлетэні — і спі спакойна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула