БЕЛ Ł РУС

На Корсіцы пасля беспарадкаў забаранілі купальнікі «буркіні»

15.08.2016 / 17:58

Nashaniva.com

Улады камуны Сіска на французскам востраве Корсіка ўвялі забарону на жаночыя мусульманскія купальнікі «буркіні» пасля сутычак паміж мясцовай моладдзю і выхадцамі з Паўночнай Афрыкі, піша BBC.

Купальнік «буркіні». Фота getty images.

Як адзначыў мэр Сіска Анж-П'ер Вівоні, гэтае рашэнне «не мае ніякага дачынення да расізму» і прынята «выключна ў мэтах бяспекі людзей».

Ён таксама растлумачыў, што забарона не накіравана супраць мусульман, а наадварот, павінна абараніць у тым ліку выхадцаў з Паўночнай Афрыкі.

Па словах мэра, сітуацыя на Корсіцы застаецца напружанай, аднак улады яе кантралююць.

Сутыкненні ўспыхнулі пасля таго, як адзін турыст паспрабаваў сфатаграфаваць жанчын на пляжы, апранутых у «буркіні» — жаночы купальны касцюм, які цалкам закрывае цела і пакрывае галаву.

Па дадзеных французскіх СМІ, у масавай бойцы выкарыстоўваліся камяні і палкі, некаторыя з удзельнікаў канфлікту былі ўзброены сякерамі. Па словах мясцовых жыхароў, двое з ліку жыхароў вёскі, што паспяшаліся на дапамогу сваім дзецям, былі параненыя гарпуном.

Раней гарадскія ўлады ў Канах прынялі пастанову аб забароне нашэння «буркіні» на гарадскіх пляжах дзеля захавання бяспекі і грамадскага парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула