БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік Беларусі ў грэка-рымскай барацьбе Джавід Гамзатаў пазмагаецца за бронзавы медаль

15.08.2016 / 18:25

ЗП

15 жніўня на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра праходзяць спаборніцтвы сярод мужчын у вагавай катэгорыі да 84 кілаграмаў у грэка-рымскай барацьбе.

Нашу краіну прадстаўляе гамяльчук Джавід Гамзатаў, які дзесяць гадоў таму пераехаў у нашу краіну з Дагестана.

У 1/8 фінала Джавід перамог прадстаўніка Кітая Феі Пенг з лікам 4:0. У 1/4 фінала — аўстрыйца Амера Хрустанавіча (9:0).

А вось у паўфінале нашаму барцу трапіўся ўкраінец Жан Беленюк, чэмпіён свету. На жаль, беларускі спартсмен быў слабейшым з лікам 0:6.

Цяпер Джавіда чакае схватка за бронзавы медаль. Яна пачнецца а 22:30. А супернік будзе вызначацца ў суцяшальных схватках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула