БЕЛ Ł РУС

Турэцкая паліцыя выдала ордары на арышт 120 топ-менеджараў

16.08.2016 / 10:06

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы адначасова ў 44 кампаніях ў Стамбуле і выдала ордары на затрыманне 120 членаў іх кіраўніцтва, паведамляе турэцкае дзяржаўнае агенцтва Анадалу.

Ператрусы і затрыманні праходзяць у рамках расследавання спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў Турцыі 15 ліпеня. Чыноўнікі пакуль не паведамілі назвы кампаній, дзе вядуцца ператрусы.

Паведамляецца, што кампаніі падазраюцца ў фінансаванні руху Фетхулы Гюлена — рэлігійнага дзеяча з ЗША, якога турэцкія ўлады лічаць натхняльнікам бунту.

Турэцкія ўлады перакананыя, што прыхільнікі апазіцыянера стварылі ў Турцыі ценявыя структуры — так званую паралельную дзяржаву. Сам Гюлен, які калісьці быў паплечнікам Эрдагана, адмаўляе абвінавачванні ў падтрымцы бунту.

***

Пасля спробы дзяржаўнага перавароту турэцкія ўлады пачалі маштабныя чысткі: больш за 35 тысяч чалавек былі затрыманыя, з іх 17 тысяч - афіцыйна арыштаваныя.

Больш за 80 тысяч чалавек, сярод якіх вайскоўцы, суддзі, дэканы і выкладчыкі універсітэтаў, журналісты пазбавіліся сваіх пасадаў з-за падазрэнняў у падтрымцы Гюлена. Былі зачыненыя больш за дзве тысячы арганізацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула