БЕЛ Ł РУС

У Мінску выяўленая крыніца іанізуючага выпраменьвання

16.08.2016 / 11:56

Nashaniva.com

У Мінску была знойдзеная крыніца іанізуючага выпраменьвання, паведаміла прэс-служба МНС.

15 жніўня ў 19.00 сталічным ратавальнікам ад прахожага паступіла інфармацыя пра выяўленне цыліндрычнага прадмета з абазначэннем «Радыяцыйная небяспека» на зялёнай зоне вуліцы Янкі Лучыны.

Работнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС, якія прыбылі на месца, правялі замеры магутнасці эквівалентнай дозы непасрэдна ля паверхні, што склала 2 мкЗв/гадз пры норме 0,2 мкЗв/гадз. На адлегласці 1 м радыяцыйны фон быў у норме. Прадмет канфіскаваны.

Пацярпелых і пагрозы радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула