БЕЛ Ł РУС

Курсы даляра і расійскага рубля знізіліся, еўра — вырас

16.08.2016 / 12:50

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 жніўня курс даляра і расійскага рубля знізіліся, курс еўра вырас.

Курс даляра знізіўся на 0,0089 рубля, або на 0,46%, і склаў 1,9393 рубля.

Курс еўра вырас на 0,0064 рубля (0,29%) да 2,1828 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0023 рубля, або на 0,08%, і склаў 3,0327 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула