БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў аб жаданні аднавіць поўнафарматныя адносіны з Турцыяй

16.08.2016 / 13:31

Nashaniva.com

«Мы шчыра імкнемся да аднаўлення поўнафарматных адносінаў з Турцыяй, з краінай, з якой у нас на працягу многіх папярэдніх гадоў складваліся і склаліся унікальныя адносіны супрацоўніцтва, узаемадзеяння», — заявіў кіраўнік Расіі.

Паводле яго слоў, нядаўні візіт прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Расію пацвярджае ўзаемны настрой на работу па аднаўленні сувязей.

Пра імкненне аднавіць адносіны з Турцыяй Пуцін распавёў перад пачаткам сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. У ходзе перагавораў у ліку іншага абмяркоўвалася тэма расійска-турэцкіх узаемаадносін. Таксама бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва.

У ходзе сустрэчы Пуцін з падзякай адзначыў ролю Назарбаева ў нармалізацыі расійска-турэцкіх адносін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула