БЕЛ Ł РУС

Самалёт ледзьве не зачапіў галаву мінака ВІДЭА

16.08.2016 / 18:54

Nashaniva.com

Курэнне забівае — яшчэ адзін доказ гэтага атрымаў мужчына, які апынуўся на шляху самалёта CL-215 падчас пасадкі. Пра гэта распавядае сайт Popular Mechanics.

Корпус самалёта апынуўся ў небяспечнай блізкасці ад галавы мужчыны з цыгарэтай, а адно з колаў ледзьве яго не зачапіла. Калі б мужчына стаяў крыху лявей, гэта быў бы апошні шпацыр у яго жыцці.

На відэа відавочцу інцыдэнта можна знайсці на часе 1.05.

Разглядзець мужчыну больш дэталёва можна на стабілізаванай gif-версіі, створанай карыстальнікам Reddit пад нікам solateor.

Інцыдэнт адбыўся на возеры Вільнёў-дэ-ла-Рао ў Францыі. Пажарны самалёт CL-215 спускаўся да вады, каб набраць яе для тушэння ляснога пажару непадалёк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула