БЕЛ Ł РУС

Хто сёння мае шанцы ў Рыа-2016

17.08.2016 / 08:00

На Алімпійскіх гульнях у Рыа ў параўнанні з учорашнім днём, калі было разыграна 27 камплектаў медалёў, сёння адноснае зацішша — сваіх уладальнікаў здабудуць «усяго» 16 камплектаў узнагарод.

Беларуска Аліна Талай мае нядрэнныя шанцы пазмагацца за ўзнагароды ў сваім каронным жанры — стометроўцы з бар'ерамі. Паўфінал пройдзе ў ноч на чацвер (02:45), фінал у 04:45.

У кваліфікацыйным раўндзе спаборніцтваў кідальнікаў молата выступяць адразу тры беларускія атлеты на чале з бронзавым прызёрам пекінскіх Гульняў-2008 Іванам Ціханам. Разам з ім у лік 12 фіналістаў маюць намер прабіцца Павел Барэйша і Сяргей Каламіец.

Чэмпіёнка свету Марына Арзамасава і Юлія Кароль выйдуць на старт папярэдніх забегаў на дыстанцыі 800 м.

На вяслярным канале «Лагуна» беларуска Марына Літвінчук паўдзельнічае ў кваліфікацыйных заездах байдарак-адзіночак.

Без удзелу беларусаў пройдуць медальныя спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, вольнай барацьбе, конным спорце, настольным тэнісе і таэквандо.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула