БЕЛ Ł РУС

Завершана расследаванне справы ў дачыненні да службовых асоб «Спектр-Капітал»

17.08.2016 / 11:07

Дзейнасць кааператыва будавалася па прынцыпе «фінансавай піраміды». Першапачаткова з грамадзянамі заключалася дамова пазыкі, якою яны павінны былі выплачваць працэнты ў залежнасці ад унесенай сумы. Пасля, для таго каб не вяртаць грошы, людзям прапаноўвалі падпісаць новую дамову на больш выгадных умовах альбо ўзяць удзел у фінансаванні розных праектаў, у тым ліку па стварэнні шматфункцыянальнага адміністрацыйна-гасцінічнага комплексу.

У выніку супрацьпраўных дзеянняў службовых асоб пацярпелі 220 чалавек. Сума нанесенай шкоды склала больш за 2 мільёны дэнамінаваных беларускіх рублёў.

Дзеянні ўдзельнікаў арганізаванай групы кваліфікаваныя следствам па ч.4 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры), ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч.2 ст.235 (легалізацыя матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам), ч.1 арт.427 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Адзін з абвінавачаных знаходзіцца ў вышуку. Крымінальная справа ў дачыненні да яшчэ траіх асоб, бухгалтараў кааператыва, пракуратурай горада Менска накіраваная для разгляду ў суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула