Хашчавацкі зладзіў перформанс з запалкамі ў эфіры БТ — ВІДЭА
Прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі, кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі падчас выступу на «Беларусь-3» дастаў… пачак запалак і паспрабаваў запаліць адну.
На дзіва, у яго атрымалася. Тады Хашчавацкі заявіў, што гэта выпадковасць, бо ў сваёй большасці яны зроблены няякасна і часта не запальваюцца.
«Гэта і ёсць беларускі цуд. Уся наша прамысловасць - як гэты каробак: існуе толькі для бачнасці», — правёў Хашчавацкі паралель з беларускай эканомікай.