БЕЛ Ł РУС

«Асфальт трэскаўся проста на вачах». У Мазыры сышоў апоўзень

18.08.2016 / 10:4

Надзвычайнае здарэнне адбылося на тэрыторыі Мазырскага доследнага лясгаса, размешчанага на вуліцы Інтэрнацыянальнай. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Яшчэ раніцай на гэтым месцы стаяла тэхніка. Некалькі гадзін праз прама на вачах у работнікаў прадпрыемства стаў трэскацца асфальт. За лічаныя секунды груды глебы абрынуліся ўніз.

Такія апоўзні ў Мазыры не рэдкасць. Аналагічны выпадак адбыўся ў гэтым годзе на вуліцы Савецкай. Тады яго прычынай сталі праліўныя дажджы. Што паўплывала на абвальванне схілу на Інтэрнацыянальнай, трэба высветліць адмысловай камісіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула