БЕЛ Ł РУС

Нямецкі трэнер, які загінуў на Алімпіядзе ў Рыа, стаў донарам для чатырох чалавек

18.08.2016 / 10:17

Nashaniva.com

Загінулы падчас Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра трэнер зборнай Германіі па веславанні на каноэ Штэфан Хенцэ стаў донарам органаў для чатырох чалавек, паведамляе выданне Die Welt.

Штэфан Хенцэ. Фота content3.promiflash.de.

Трэнер нямецкай каманды ехаў у таксі і трапіў у ДТЗ, атрымаўшы траўмы галавы. Пасля аварыі 35-гадовага трэнера даставілі ў нейрахірургічнае аддзяленне, медыкі зрабілі яму аперацыю. Нягледзячы на намаганні дактароў, 15 жнiўня трэнер сканаў.

У органах аховы здароўя штата Рыа-дэ-Жанейра паведамілі, што Штэфан Хенцэ стаў донарам сэрца, печані і двух нырак. Органы нямецкага трэнера былі паспяхова перасаджаны іншым людзям.

Хенцэ з'яўляецца сярэбраным прызёрам Алімпіяды-2004 у Афінах у каноэ-двойцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула