БЕЛ Ł РУС

У Пінску святлафор зваліўся на пешахода

18.08.2016 / 10:49

Nashaniva.com

У Пінску на вуліцы Першамайскай раніцай 17 жніўня святлафор зваліўся на пажылога мужчыну.

Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта здарылася пасля таго, як «МАЗ» выехаў на правы па ходзе руху тратуар і наехаў на святлафор. Пры падзенні ён зачапіў пешахода.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 35-гадовы кіроўца грузавіка не абраў бяспечную хуткасць руху, не ўлічыў інтэнсіўнасць руху і не справіўся з кіраваннем.

78-гадовы пешаход з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, траўмай грудной клеткі і пераломам рэбраў шпіталізаваны ў Пінскую цэнтральную бальніцу.

Кіроўца і пешаход — жыхары гарадскога пасёлка Лагішын.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула