БЕЛ Ł РУС

Грузавік з 12 пасажырамі ў кузаве перакуліўся ў Астравецкім раёне: адзін чалавек загінуў

18.08.2016 / 13:42

Фургон ГАЗ, якім кіраваў вадзіцель 1966 года нараджэння, пры абгоне аўтагрэйдара не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся на правы бок.

На борце аўтамабіля знаходзіліся 12 чалавек, рамяні бяспекі ў кузаве адсутнічалі. Адзін з пасажыраў ад удару загінуў на месцы.

Кіроўцу пасля здарэння стала дрэнна, аднак пасля агляду медыкі адпусцілі яго дадому. Астатнія пасажыры не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула