Інфармацыю пра даходы мінскіх кандыдатаў у газетах друкаваць не будуць
Мінская гарадская выбарчая камісія вырашыла не публікаваць у прэсе падрабязную інфармацыю пра кандыдатаў у дэпутаты з указаннем іх даходу.
Як паведамілі «НН», гэтыя звесткі будуць размешчаныя на стэндах, расстаўленых па ўсім Мінску. Маецца на ўвазе, што, напрыклад, жыхары Грушаўкі змогуць даведацца падрабязную інфармацыю толькі пра кандыдатаў па Грушаўскай акрузе.
Падчас папярэдніх мясцовых выбараў у Мінску ўся падрабязная інфармацыя пра кандыдатаў друкавалася ў «Мінскім кур’еры».