БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі плывец адкупіўся ад абвінавачванняў у лжывым паведамленні пра абрабаванне

19.08.2016 / 12:50

Праваахоўныя органы Бразіліі не будуць вінаваціць амерыканскага плыўца Джымі Фейгена ў ілжывым паведамленні аб рабаванні, паведамляе ABC.

Такое пагадненне, заявіў адвакат Фейгена, было дасягнута пасля шматгадзінных перамоваў з удзелам суддзі і прадстаўнікоў пракуратуры Рыа-дэ-Жанейра.

У рамках пагаднення, паведаміў адвакат, плывец пагадзіўся ахвяраваць бразільскім дабрачыннаму фонду Reaction Institute 35 тысяч рэалаў (11 тысяч даляраў ЗША).

Алімпійскі камітэт ЗША, паведамляе Reuters, ужо прынёс публічныя прабачэнні ў сувязі з інцыдэнтам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула