БЕЛ Ł РУС

У Азербайджане 25 тысяч чалавек сустракалі ў аэрапорце самалёт з забітым крымінальным аўтарытэтам

19.08.2016 / 17:37

Nashaniva.com

Цела крымінальнага аўтарытэта Раўшана Джаніева, забітага ў Турцыі 18 жніўня, дастаўлена спецыяльным рэйсам са Стамбула ў яго родны горад Ленкарань.

Сустрэць самалёт з целам Джаніева выйшлі тысячы людзей. Па непацверджаных ацэнках, у аэрапорце сабралася каля 25 тысяч чалавек. На дарогах каля аэрапорта ўтварыліся коркі і заторы.

У горадзе Ленкарань, па дадзеных на 2010 год, пражывала каля 241 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула