СМІ знайшлі 12-гадовага каардынатара прэзідэнцкай кампаніі Трампа
У адной з акруг найважнейшага для амерыканскіх выбараў штата Каларада каардынацыйную працу кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа вядзе 12-гадовы школьнік. Пра гэта паведамляе KMOV.
Уэстан Імер каардынуе добраахвотнікаў і тлумачыць, як можна прагаласаваць на выбарах. «Уцягвайцеся, вось што я скажу. Уцягвайцеся! Дзяцей трэба вучыць», — распавёў сам школьнік. Такую працу дала падлетку яго ўласная маці. Яна запісалася афіцыйным каардынатарам, аднак большасць абавязкаў усклала на сына.
Па словах жанчыны, яна хоча паказаць бацькам усіх палітычных перакананняў, як трэба далучаць дзяцей да грамадскага жыцця краіны.
Уэстан лічыць, што ён можа балатавацца ў прэзідэнты краіны ў 2040 годзе, і нават прапанаваў 10-гадоваму Бэрану Трампу — сыну кандыдата-рэспубліканца — стаць сваім віцэ-прэзідэнтам.
Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада. На гэты пост, акрамя Трампа, прэтэндуе былы дзяржсакратар ЗША, дэмакрат Хілары Клінтан.
Па дадзеных агрэгатара перадвыбарных апытанняў RealClearPolitics, на 22 жніўня яна апярэджвае свайго суперніка на 5,5 працэнта.