БЕЛ Ł РУС

У Мінску аўтобус абарваў абвіслы провад тралейбуснай лініі: пацярпелі двое рабочых

23.08.2016 / 13:59

Двое рабочых, што рамантавалі кантактную сетку на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Панамарэнкі, атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ, якое адбылося 23 жніўня, каля 12.00.

Работнікі аварыйнай службы рамантавалі абрыў кантактнай лініі. У гэты час аўтобус, што праязджаў побач, зачапіў люкам абвіслы провад і пацягнуў яго. У выніку трос абарваўся, а двое рабочых зваліліся з перакуленай калыскі на аўтамабіль Toyota RAV4, што стаяў на скрыжаванні.

У выніку здарэння 60-гадовы і 21-гадовы рабочыя атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны. Стан старэйшага з іх ацэньваецца як цяжкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула