БЕЛ Ł РУС

Улаховіч: Лукашэнка — бацька нацыі, яго можна параўнаць са Сталіным

24.08.2016 / 10:19

Nashaniva.com

Пра гэта кіраўнік Беларускай патрыятычнай партыі, кандыдат у дэпутаты і экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў у інтэрв'ю naviny.by.

— Лукашэнка сёння духоўны лідар нацыі. Вы не можаце зразумець? Яго можна параўнаць з Дэ Голем, са Сталінам.

— Пра Сталіна, мабыць, пагаджуся.

— Сталін — гэта адыёзная асоба, але ён быў вялікім кіраўніком. Лукашэнка як арганізатар не менш таленавіты, чым Сталін. Але ён не займаецца генацыдам і не робіць ГУЛАГа. Па вялікім рахунку, ён нават блізкі да Атацюрка!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула