БЕЛ Ł РУС

У Клецку — выкід аміяку. Пацярпеў чалавек

24.08.2016 / 11:43

Падчас выкіду аміяку на Клецкім філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» атрымаў апёкі начальнік цэха.

Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, 23 жніўня ў 6.25 паступіла паведамленне аб разгерметызацыі фланцавага злучэння аміячнага трубаправода дыяметрам 50 мм кампрэсарнага цэху прадпрыемства, размешчанага на вуліцы Прывакзальнай.

У выніку аварыі адбылася ўцечка пяці кілаграмаў аміяку на плошчы 0,5 кв. м. Начальнік цэха 1961 года нараджэння атрымаў хімічныя апёкі 1-2-й ступені (6% цела) і шпіталізаваны.

Тэхнічны персанал прадпрыемства прадухіліў пагрозу выхаду аміяку (7 тон) з сістэмы, работнікі МНС правялі мерапрыемствы па яго асаджэнні. Тэхналагічны працэс не парушаны.

Як мяркуецца, прычына ўцечкі - сапсаваная пракладка фланцавага злучэння сістэмы трубаправодаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула