БЕЛ Ł РУС

Нарвегія пабудуе ўздоўж мяжы з Расіяй трохметровы плот

25.08.2016 / 09:32

Nashaniva.com

Нарвегія пачала будаўніцтва сцяны на мяжы з Расіяй. Пра гэта паведамляе «Польскае радыё». Яна будзе 3,5 метра ўвышкі.

Адзначаецца, што сцяна будзе пабудавана на памежным кантрольна-прапускным пункце Стурскуг. Яна закліканая абараняць паўночную мяжу Шэнгенскай зоны ад наплыву бежанцаў.

Улічваючы замыканне міграцыйнага калідора, які ляжыць праз Балканы, уцекачы ўсё больш ахвотна выкарыстоўвалі маршрут праз Расею і яе межы з ЕС.

У мінулым годзе арктычны памежны пераход у Стурскугу пераадолела больш за 5,5 тысяч бежанцаў, пераважна выхадцы з Сірыі.

Бар'ер пабудуюць на месцы папярэдняй перашкоды, якая была створана з дрэва і служыла для кантролю колькасці статкаў аленяў падчас іх міграцыі.

Віцэ-міністр юстыцыі Нарвегіі Ове Ванеба запэўніў, што рашэнне аб будаўніцтве сцены з'яўляецца цалкам абгрунтаваным. Аднак гэтую ініцыятыву раскрытыкавалі нарвежская апазіцыя, а таксама арганізацыі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула