Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2016»
У пятніцу, 26 жніўня, стане вядомы прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2016».
Фінал Нацыянальнага адбору пачнецца а 22-й гадзіне, жывая трансляцыя — на тэлеканале «Беларусь 1». Па выніках праслухоўвання ў яго патрапілі: Марыя Магільная, Алена Цітова, Вольга Канавалава — усе з Магілёва, Марыя Жыліна, Зінаіда Купрыяновіч, Аляксандр Мінёнак,Юлія Мажылоўская, Стэфанія Сакалова — усе з Мінска, шоў-гурт So—Ni—Kaз Віцебска, мінскі гурт «Нясумны ўзрост».
Пераможцу адбору вызначаць па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы. Вядучымі будуць Тэа і Вольга Рыжыкава. Нагадаем, сёлета міжнародным музычны форум пройдзе на Мальце.