БЕЛ Ł РУС

Лінуксу — 25. Ён нарадзіўся ў адзін дзень з незалежнасцю Беларусі

26.08.2016 / 10:18

25 гадоў таму Лінус Торвальдс адаслаў у рассылку comp.os.minix ліст такога зместу:

From: torvaldsSklaava.Helsinki.Fi (Linus Benedict Torvalds)
To: Newsgroups: comp.os.minix
Subject: Чаго вам больш за ўсё не хапае ў minix?
Summary: невялікае апытанне для маёй аперацыйнай сістэмы Message-ID: <1991Aug25.205708.9541@klaava.Helsinki.Fi>

Прывітанне ўсім карыстальнікам minix! Я тут пішу (бясплатную) аперацыйную сістэму (аматарскую версію — яна не будзе такой вялікай і прафесійнай, як gnu) для 386-х і 486-х AT. Я займаюся гэтым з красавіка, і яна, відаць, хутка будзе гатовая. Напішыце мне, каму што падабаецца/не падабаецца

у minix, паколькі мая АС да яе падобная (акрамя ўсяго іншага, у яе — па практычных меркаваннях — тое ж фізічнае размяшчэнне файлавай сістэмы).

Пакуль што я перанёс у яе bash (1.08) і gсс (1.40), і ўсё быццам працуе. Значыць, у найбліжэйшыя месяцы ў мяне атрымаецца ўжо нешта, што працуе, і мне б хацелася ведаць, якія функцыі патрэбныя большасці. Усе заяўкі прымаюцца, але выкананне не гарантуецца:-)

Лінус (Torvalds@klaava.Helsinki.fi)

P.S. Яна свабодная ад кода minix і ўключае мультызадачную файлавую сістэму. Яна не пераносіцца (выкарыстоўваецца пераключэнне задач 386 і інш.) І, магчыма, ніколі не будзе падтрымліваць нічога, акрамя АТ-вінчэстараў — таму што ў мяне больш нічога няма:-(

З таго моманту мінула шмат часу. Linux пакарыў серверны рынак, заваяваў рынак мабільных тэлефонаў і планшэтаў, амаль стаў манапалістам на рынку высокапрадукцыйных вылічэнняў з доляй у 99.4%. На аснове Linux зробленыя аперацыйныя сістэмы, якія выкарыстоўваюцца ў сеткавым абсталяванні самага шырокага класа — ад SOHO-роўтараў да Энтэрпрайз-рашэнняў (Cisco). Ну і нельга не згадаць, што Linux выкарыстоўваецца на МКС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула