БЕЛ Ł РУС

Брытанія забараніла вываз за мяжу вясельнай кароны каралевы Вікторыі

28.08.2016 / 08:53

Міністэрства культуры Брытаніі ўвяло часовую забарону на вываз за мяжу кароны з сапфірамі і дыяментамі, якая ўпрыгожвала галаву каралевы Вікторыі ў дзень яе вяселля, а зараз знаходзіцца ў прыватным валоданні.

Урад такім чынам спрабуе не дапусціць продажу кароны за мяжу.

Магчымасць гэтага досыць вялікая, так як унутры краіны не знайшлося пакупніка, гатовага заплаціць за рэліквію за 5 млн фунтаў (больш за 6,6 млн даляраў).

Уладальнік кароны падаў дакументы на атрыманне ліцэнзіі на вываз, але міністр культуры Мэт Хэнкок адмовіў, заўважыўшы ў тлумачэнне, што карона сімвалізуе сабой «самую знакамітую любоўную гісторыю» краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула