БЕЛ Ł РУС

Цыганоў выселяць з вёскі ў Адэскай вобласці пасля забойства дзіцяці

28.08.2016 / 20:09

Цыганы пакінуць сяло Лашчынаўка Адэскай вобласці Украіны пасля патрабавання з боку мясцовых жыхароў выселіць іх у сувязі з забойствам васьмігадовай дзяўчынкі.

Па словах кіраўніка Ізмаільскай раённай адміністрацыі Валянціны Стойкавай, цыганам дазволяць «мірна забраць свае рэчы і выехаць з сяла» раніцай 29 жніўня.

Яна патлумачыла, што рашэнне сельсавета аб высяленні цыган не мае юрыдычнай сілы, аднак цыганы пагадзіліся на пераезд, паколькі «ў існых умовах не змогуць спакойна жыць у гэтым сяле».

Акрамя таго, цыганы дадуць мясцовым уладам «пералік кантактных асоб» для сувязі па пытаннях «падтрымання iмi парадку», бо, па словах Стойкавай, «гэтыя ромы далёка не з'едуць, яны асядуць у Ізмаільскім раёне».

27 жніўня ў вёсцы Лашчынаўцы Адэскай вобласці была знойдзена забітай васьмігадовая дзяўчынка. Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы 20-гадовы мясцовы жыхар цыганскага паходжання. Пасля гэтага мясцовыя жыхары разграмілі некалькі дамоў, дзе жылі цыганы, і запатрабавалі іх высялення з Лашчынаўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула