У Бразіліі пачаўся працэс імпічменту прэзідэнта
AP
Прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф выступіць у панядзелак у сваю абарону на працэсе імпічменту на пасяджэнні сената і мае намер асабіста адстойваць сваю невінаватасць. Па рэгламенце, ёй будзе адведзена паўгадзіны, аднак кіраўнік Вярхоўнага суда Рыкарду Левандоўскі, старшыня на працэсе, заявіў, што ў выпадку неабходнасці гэты час можа быць падоўжаны. Пытанні і выступленні сенатараў могуць зацягнуцца на 20 гадзін.
Толькі пасля заканчэння ўсіх этапаў дыскусіі сенатары распачнуць галасаванне па імпічменце, аднак, са слоў Левандоўскі, дакладны тэрмін гэтай працэдуры пакуль не вядомы. Эксперты адзначаюць, што гэта можа адбыцца як 30, так і 31 жніўня.
Усяго свой голас павінен аддаць 81 сенатар. Калі дзве траціны з іх (54 чалавекі) прагаласуюць за імпічмент, то Русеф канчаткова страціць пасаду прэзідэнта і ёй будзе забаронена на працягу васьмі гадоў займаць якія-небудзь дзяржаўныя пасады.
У адваротным выпадку працэс імпічмэнту спыняецца, а прэзідэнт вяртаецца на сваю пасаду.