БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забаранілі продаж мадэлі школьных ранцаў Erich Krause

29.08.2016 / 9:58

Nashaniva.com

Дзяржстандарт Беларусі забараніў продаж адной з мадэляў школьных ранцаў Erich Krause, піша інтэрнэт-газета «Ежедневник».

Фота cheerybaby.ru

Прэтэнзіі ў беларускага боку ўзніклі да ранца Erich Krause 600D (мадэль Light), прызначанага для дзяцей ад 6 гадоў. Яго маса перавышае стандарты Мытнага саюза на 300 грамаў. Паводле беларускіх і расійскіх нормаў маса ранца для школьнікаў пачатковых класаў не павінна перавышаць 700 грамаў. Замежны ж выраб важыць 1000 грамаў.

Таксама ранец Erich Krause выявіўся занадта шырокім — 150 мм пры норме 60—100 мм. Не адпавядае норме па шырыні і плечавы рамень у верхняй частцы.

Перад пачаткам навучальнага года Дзяржстандарт звярнуў асаблівую ўвагу на дзіцячы асартымент. На працягу жніўня былі забароненыя да ўвозу венгерскія жакеты для хлопчыкаў, польскія спадніцы, штаны і швэдры для дзяўчынак і кітайскія паўчаравікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула