БЕЛ Ł РУС

Абітурыенты змогуць даведацца пра хаду ўступной кампаніі праз Інтэрнэт

5.06.2008 / 17:49

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі плянуе інфармаваць абітурыентаў пра колькасьць заяў, што паступаюць у прыёмныя камісіі, плян набору і свабодныя месцы праз Інтэрнэт.


Міністэрства адукацыі плануе інфармаваць абітурыентаў аб колькасці заяў, што паступаюць у прыёмныя камісіі, плане набору і свабодных месцах праз Інтэрнэт.

Аб гэтым расказала сёння на прэс‑канферэнцыі кансультант аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка.

Яна адзначыла, што з гэтай мэтай супрацоўнікі ведамства сумесна з Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы стварылі рэсурс abiturient.by, праз які можна будзе атрымаць падрабязную інфармацыю аб ходзе ўступнай кампаніі ў любой з ВНУ краіны.

Плануецца, што інфармацыя аб ходзе ўступнай кампаніі будзе абнаўляцца адзін раз у дзень. «Мы спадзяёмся, што ВНУ падтрымаюць ініцыятыву ведамства і збояў у атрыманні неабходных звестак не будзе», — адзначыла Марыя Карпенка.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула