БЕЛ Ł РУС

Колькасць рэзідэнтаў ПВТ павялічылася да 164

29.08.2016 / 17:31

Nashaniva.com

У Парку высокіх тэхналогій зарэгістраваны пяць новых рэзідэнтаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ПВТ.

На пасяджэнні наглядальнага савета ў якасці новых рэзідэнтаў ПВТ зарэгістраваны пяць ІТ-кампаній: ТАА «Дуал Лаб Бел», «Эліз Геймс», «Папакая», «СТСО» і НВ ТАА «Тодэс».

Таксама на пасяджэнні быў ухвалены новы бізнэс-праект кампаніі — рэзідэнта ПВТ «ЭПАМ Сістэмз», які прадугледжвае пашырэнне пераліку відаў дзейнасці. Нараўне з распрацоўкай праграмнага забеспячэння «ЭПАМ Сістэмз» плануе ажыццяўляць дзейнасць па тэхнічнай абароне інфармацыі, распрацоўку ўстройстваў у галіне «Інтэрнэт рэчаў», а таксама аказваць паслугі цэнтраў апрацоўкі даных.

Такім чынам, у Парку высокіх тэхналогій зарэгістраваныя 164 рэзідэнты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула