БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Пуцін арыштаваны ў Фларыдзе за скандал у супермаркеце

30.08.2016 / 22:52

Nashaniva.com

Не, не той. 

У супермаркеце горада Уэст-Палм-Біч на поўдні штата Фларыда (ЗША) быў затрыманы 28-гадовы цёзка расійскага прэзідэнта.

PBSO

Як паведамляе CBS12, мужчына ўварваўся ў краму Publix і пачаў крычаць на яго работнікаў. На просьбы пакінуць будынак ён не рэагаваў, і менеджары былі вымушаныя выклікаць паліцыю.

Хулігану выстаўленыя абвінавачванні ў несанкцыянаваным пранікненні, а таксама непадпарадкаванні паліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула