БЕЛ Ł РУС

У «Еўрарадыё» змяніўся галоўны рэдактар

31.08.2016 / 17:29

Nashaniva.com

Галоўным рэдактарам «Еўрапейскага радыё для Беларусі» стаў Віктар Малішэўскі. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце »Еўрарадыё» ў раздзеле «Кантакты».

Малішэўскі раней працаваў у «Комсомольской правде» і на «Еўрарадыё». Ён таксама вядомы як блогер.

Раней галоўным рэдактарам быў Віталь Зыблюк, ён займаў гэтую пасаду з пачатку 2011 года. Цяпер ён перайшоў на пасаду генеральнага прадзюсара.

Як растлумачыў агенцтву БелаПАН прэзідэнт праўлення «Еўрарадыё» Дзмітрый Новікаў, змена галоўнага рэдактара — гэта «проста ракіроўка людзей». «Ідзе развіццё праекта, ніякіх зменаў глабальных не адбываецца», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула