Раскрытая таямніца плямы на карціне «Крык» Эдварда Мунка
Карціна «Крык» Эдварда Мунка
Мастацтвазнаўцы раскрылі таямніцу самай ранняй і найбольш вядомай версіі карціны «Крык», напісанай нарвежскім мастаком Эдвардам Мункам. Пра гэта паведамляе выданне Mirror.
Белая пляма на палатне, размешчаная побач з правым плячом цэнтральнай фігуры, аказалася следам ад воску. Імаверна, ён трапіў на палатно ад адной са свечак, якія размяшчіліся ў студыі Мунка.
Малюнак: The University of Antwerp
Высветліць прыроду плямы мастацтвазнаўцы змаглі пры дапамозе рэнтгенафлуарэсцэнтнага аналізу. Раней большасць экспертаў схіляліся да таго, што пляма з'яўлялася следам ад птушынага памёту.
Экспрэсіяніст Мунк у 1893—1910 гады напісаў чатыры версіі карціны «Крык». Самая ранняя з іх у цяперашні час знаходзіцца ў нарвежскім нацыянальным музеі. Адна з версій была прададзеная ў 2012 годзе на аўкцыёне Sotheby's за рэкордную цану — 119,9 мільёна даляраў.