БЕЛ Ł РУС

Жыхар Тайланда атрымаў 35 гадоў за ўвоз 100 мігрантаў у пяці машынах

1.09.2016 / 12:47

Суд Тайланда прысудзіў да 35 гадоў турэмнага зняволення мужчыну, які арганізоўваў незаконны ўезд мігрантаў у краіну.

Сунанд Саенгтонг быў злоўлены, калі спрабаваў перавезці праз мяжу краіны каля сотні чалавек, якія знаходзіліся ў пяці аўтамабілях. Каля 40 удзельнікам групы было менш за 14 гадоў.

Пры гэтым мясцовыя праваабаронцы паведамляюць, што аўтамабілі, у якія перавозіліся мігранты, былі так шчыльна набітыя, што людзям было складана дыхаць, а некаторыя памерлі ў шляху задыхнуўшыся.

Абвінавачаны таксама павінен выплаціць штраф у 660 тысяч бат (19 тысяч даляраў), перадае агенцтва Франс прэс са спасылкай на прэс-службу суда.

Два супольнікі Саенгтонга былі прысуджаныя адпаведна да аднаго і шасці месяцаў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула