БЕЛ Ł РУС

Расейская авіяцыя ўжыла ў Сірыі фосфарныя бомбы

1.09.2016 / 12:51

Nashaniva.com

Авіяцыя ВКС Расійскай Федэрацыі ў чарговы раз ужыла забароненыя міжнароднымі канвенцыямі фосфарныя бомбы ў сірыйскай правінцыі Ідліб.

Пра гэта паведамляе Anadolu.

Авіяцыя РФ нанесла ўдары з выкарыстаннем забароненых боепрыпасаў па раёне Тафтаназ, які знаходзіцца пад кантролем сіл апазіцыі, на паўночным усходзе Ідліб.

Таксама паведамляецца, што, паводле інфармацыі прадстаўнікоў мясцовых сіл грамадзянскай бяспекі, загінулі двое мірных жыхароў.

У раёне выбухаў пачаліся пажары, якія з цяжкасцю ўдалося патушыць.

Па словах сведак, спачатку былі нанесеныя ўдары касетнымі бомбамі, а потым былі ўжытыя запальныя боепрыпасы, зараджаныя белым фосфарам.

Нагадаем, у канцы мінулага года праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што расійскія войскі і ўрадавыя сірыйскія войскі прэзідэнта Башара Асада выкарыстоўваюць супраць сіл паўстанцаў касетныя боепрыпасы, забароненыя міжнароднымі дамовамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула