БЕЛ Ł РУС

Пасля матчу Беларусь — Францыя з Барысава пусцяць бясплатную электрычку да Мінска

3.09.2016 / 21:07

Nashaniva.com

Па просьбе Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа Барысаў — Мінск.

Расклад:

Барысаў — Мінск-Пасажырскі
адпраўленне са станцыі Барысаў 7 верасня ў 00.08
з прыпынкамі ў дарозе:

— Пячынскі (00.14 - 00.22),

— Жодзіна-Паўднёвае (00.33 - 00.35),

— Зарэчнае (00.47 - 00.49),

— Мінск-Усходні (01.27 - 01.30)

— прыбыццё на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 01.36.

Звяртаем увагу, што для заўзятараў праезд у гэтым электрацягніку бясплатны.

Матч Беларусь — Францыя, якім каманда Аляксандра Хацкевіча стартуе ў адборачным турніры чэмпіянату свету - 2018, пачнецца на поле «Барысаў-Арэны» ў 21.45.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула