БЕЛ Ł РУС

Хакей. Беларусь не здолела прабіцца на Алімпіяду, саступіўшы Славеніі па булітах

4.09.2016 / 18:09

Nashaniva.com

Зборная Беларусі прайграла ў вырашальным матчы кваліфікацыйнага турніру зборнай Славеніі.

iihf.com

Сёння на «Мінск-Арэне» беларусы саступілі Славеніі з лікам 2:3 у серыі булітаў.

Беларусы прайгравалі пасля другога перыяду 0:2 (у альпійскай дружыны двойчы вызначыўся Рок Цічар), зраўнялі лік — 2:2 (дзве шайбы на рахунку Андрэя Сцяпанава), але… У серыі булітаў славенцы былі мацнейшыя. У нас апошні буліт не рэалізаваў Андрэй Касціцын.

iihf.com

Як і два гады таму, пуцёўку на Алімпіяду, што пройдзе ў лютым 2018 г. у карэйскім Пхёнчане, заваявала Славенія, якая курсуе паміж элітным і першым дывізіёнамі на чэмпіянатах свету.

Славенія — 8, Беларусь — 7, Данія — 3, Польшча — 0.

***

У хакейным алімпійскім турніры ў карэйскім Пхёнчане возьмуць удзел 12 камандаў. 9 пуцёвак былі вядомыя загадзя: Паўднёвая Карэя (гаспадыня), ЗША, Канада, Швецыя, Фінляндыя, Расія, Чэхія, Славакія, Швейцарыя (як зборныя з лепшым рэйтынгам).

Тры пуцёўкі былі разыграныя ў гэтыя дні. Як і Славенія, пуцёўку ў такім жа турніры заваявалі Нарвегія (турнір праходзіў у Осла) і Германія (у Рызе).

Дэйв Льюіс, трэнер зборнай Беларусі, пасля гульні, iihf.com

***

Беларуская хакейная каманда гуляла на Алімпіядах у 1998, 2002 і 2010 гг. На АГ у 2006 і 2014 г. яна не здолела прабіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула