БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: У наступныя два-тры гады мы навядзём парадак у спорце ў цэлым і хакеі ў прыватнасці

5.09.2016 / 13:29

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазелем.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Фазелю за тую ўвагу, якую Міжнародная федэрацыя хакея аказвае Беларусі, а таксама павіншаваў яго з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта ІІХФ.

«Шчыра кажучы, перад сустрэчай я задумаўся, што мы, напэўна, са сваім цяперашнім хакеем не заслугоўваем столькі ўвагі, колькі вы ўдзяляеце нашай краіне. Але ў бліжэйшыя два-тры гады — адразу гэта не робіцца — мы парадак навядзём у спорце ў цэлым і ў хакеі ў прыватнасці, разбяромся з усімі функцыянерамі, якія, напэўна, крыху зажырэлі», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы пры гэтым, што яго ацэнка існуючай у беларускім хакеі сітуацыі не звязана з выступленнем нацыянальнай зборнай у алімпійскай кваліфікацыі-2018.

Яшчэ адной з праблем у беларускім хакеі, на думку кіраўніка краіны, з'яўляецца нізкая матываванасць гульцоў з-за нізкай канкурэнцыі ў камандзе. Таму вялікую ўвагу неабходна ўдзяляць падрыхтоўцы рэзерву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула