Пазнай сябе на экране
Панядзелак, 9 чэрвеня. БТ. 21:45
З панядзелка БТ распачне паказ сэрыялу «Сетка» пра пляны ЗША па захопе Беларусі.
План па захопе Беларусі ЗША і шляхі дасягнення гэтага праз фундацыі па‑за межамі краіны і ўнутрыбеларускія арганізацыі і структуры апазіцыйнага характару, — пра ўсё гэта абяцаюць распавесці стваральнікі стужкі.
Такім чынам, БТ працягвае халодную вайну, абвешчаную беларускімі ўладамі Злучаным Штатам Амерыкі.