Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах
Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
На працягу пяці дзён выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты для галасавання з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.
У бюлетэнях для галасавання значыцца 491 кандыдат у дэпутаты. З іх 313 з`яўляюцца членамі палітычных партый, 115 — жанчыны, 28 — дэпутаты Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання, 35 — дэпутаты мясцовых саветаў.
Асноўны дзень галасавання пройдзе 11 верасня. Выбарчыя ўчасткі ў гэты дзень будуць адкрыты з 8 да 20 гадзін.