БЕЛ Ł РУС

Моцны вецер пашкодзіў дахі некалькіх будынкаў у Касцюковічах і Хоцімскім раёне

6.09.2016 / 09:29

Nashaniva.com

У выніку шквалістага ўзмацнення ветру 5 верасня пашкоджаны дахі некалькіх будынкаў у Касцюковічах і ў Хоцімскім раёне, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Вецер дасягаў 15 м/с.

112.by

Пашкоджанымі аказаліся рамонтна-механічная майстэрня Касцюковіцкага лясгаса, склад мінеральных угнаенняў і склад для захоўвання насення ААТ «Кастрычнік-Бярозкі», некалькі жылых дамоў у вёсцы Бярозкі.

На аб'ектах пачаты аднаўленчыя работы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула