БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы заклікала міністра абароны сысці ў адстаўку

6.09.2016 / 13:17

Міністр абароны Літвы, сацыял-дэмакрат Юозас Алекас з-за скандалу з «залатымі відэльцамі» павінен пакінуць пасаду, каб не кампраметаваць ні Мінабароны, ні саму дзяржаву, а таксама сацыял-дэмакратычную партыю, заявіла прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайце.

Юозас Алекас і Даля Грыбаўскайце, фота Delfi.lt

«Такая сітуацыя кампраметуе палітычныя намаганні нашай краіны па абароне дзяржавы, выдзяленне павышанага фінансавання (абароне), кампраметуе нашы рашэнні ў вачах людзей, і таму палітычную адказнасць павінен узяць на сябе сам міністр, каб не кампраметаваць ні сістэму абароны, ні дзяржаву, ні сацыял-дэмакратычную партыю», — заявіла ў аўторак журналістам у сейме прэзідэнт Літвы.

«Я звяртаюся як да міністра, так і да кіраўніцтва сацыял-дэмакратычнай партыі — узяць на сябе палітычную адказнасць значыць перастаць ганьбіць дзяржаву і сістэму абароны, гэта значыць, што міністр не можа працаваць, і больш за тое хлусіць і тлумачыць, што звярнуўся ў пракуратуру. з нагоды назвы, а не з нагоды цаны», — дадала прэзідэнт.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр і лідар сацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус завіў, што давярае міністру абароны і заклікае прэзідэнта Далю Грыбаўскайце не займацца палітыканствам у перадвыбарчы перыяд.

***

У мінулы аўторак узнік ажыятаж, калі Служба публічных закупак паведаміла, што арміяй па цане, што ў восем разоў перавышае рынкавую, былі набытыя кухонныя прыналежнасці. Міністр абароны Ю. Алекас запэўніў, што пры ўзнікненні сумненняў наконт цаны міністэрства звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай пачаць расследаванне аб махлярстве, але пракуроры спачатку пачалі расследаванне, а потым яго закрылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула