У Гомелі ў гарадскім аўтобусе 10-гадовая дзяўчынка зламала руку
У гомельскім гарадскім аўтобусе 5 верасня 10-гадовая дзяўчынка атрымала траўму.
Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, кіроўца аўтобуса «МАЗ-105» па маршруце № 2 «Крышталь» — «Хімзавод» перад прыпынкам ажыццявіў працоўнае тармажэнне для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Пры тармажэнні мужчына прыціснуў правую руку дзяўчынкі да поручня.
Кіроўцу яна нічога не паведаміла і накіравалася дадому. Праз некалькі гадзін яна звярнулася ў бальніцу, дзе пасля агляду быў пастаўлены дыягназ «закрыты пералом правай прамянёвай косці» і аказаная першая дапамога.