Дылма Русэф пакінула сваю рэзідэнцыю апошні раз
Экс-прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф апошні раз пакінула сваю сталічную рэзідэнцыю - Палац Світанна. Развітацца з Русеф прыйшлі яе аднапартыйцы — кангрэсмены з Партыі працоўных, а таксама былыя міністры.
Reuters.com
Бразільскія сенатары скінулі Дылму Русеф з пасады прэзідэнта краіны тыдзень таму. За яе адстаўку прагаласаваў 61 сенатар пры неабходным мінімуме ў 54 галасы.
Сенатары прызналі Дылму Русеф вінаватай у парушэнні бюджэтнага заканадаўства - у прыватнасці, ва ўтойванні праўдзівага памеру дэфіцыту бюджэту краіны падчас яе выбарчай кампаніі ў 2014 годзе. Сама Русеф заяўляла, што не вінаватая, а сваіх супернікаў вінаваціла ў палітычным махлярстве і спробе дзяржаўнага перавароту.
Выконваць абавязкі прэзідэнта да заканчэння тэрміну Русеф - з 1 студзеня 2019 году - працягне віцэ-прэзідэнт і былы саюзнік Русеф Мішэль Тэмер.
Бразілія перажывае самы цяжкі за апошнія дзесяцігоддзі эканамічны крызіс. Пасля некалькіх гадоў шматабяцальнага росту эканоміка краіны пайшла на спад.
За час другога тэрміну кіравання Русеф дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту, інфляцыя і беспрацоўе рэзка выраслі, краіна страціла з вялікай працай зароблены крэдытны рэйтынг інвестыцыйнага ўзроўню.