Хакей. Былы трэнер зборнай Беларусі узначаліў «Барыс»
hcbarys.kz
Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Эдуард Занкавец узначаліў «Барыс» (Астана), паведамляецца на афіцыйным сайце казахстанскага клуба КХЛ.
Учора было абвешчана пра адстаўку Андрэя Назарава з «Барыса» і зборнай Казахстана.
Зборную Беларусі 46-гадовы спецыяліст узначальваў у 2010 - 2011 гадах.
У КХЛ Занкавец працаваў на пасадзе памочніка трэнера омскага «Авангарда», якую займаў з 2011 па 2015 год.