БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Пентагона: Масква імкнецца падарваць сусветны парадак

7.09.2016 / 19:25

Міністр абароны ЗША Эштан Картэр абвінаваціў улады Расіі ў агрэсіўных паводзінах, накіраваных на падрыў сусветнага парадку.

«Мы не шукаем ворага ў асобе Расіі. Але мы будзем абараняць нашых саюзнікаў, прынцыповы сусветны парадак і пазітыўную будучыню, якую ён прынясе нам усім», — заявіў Картэр, выступаючы перад студэнтамі Оксфардскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.

Паводле яго слоў, дзеянні Расіі грунтуюцца на ілжывых амбіцыях і беспадстаўных страхах.

Картэр абвінаваціў Маскву ў парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і Грузіі, у «непрафесійных паводзінах» у космасе і кіберпрасторы, а таксама ў «бразганні ядзернай зброяй».

«Мы будзем супрацьстаяць спробам падарваць нашу агульную бяспеку і не будзем ігнараваць спробы ўмешвацца ў нашы дэмакратычныя працэсы», — заявіў кіраўнік Пентагона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула