БЕЛ Ł РУС

45 чалавек правялі ноч у кабінках фунікулёра, што зламаўся над Манбланам ФОТАФАКТ

9.09.2016 / 06:11

Некалькі дзясяткаў турыстаў вымушаныя правесці ноч у кабінках фунікулёра, што зламаўся над гарой Манблан у французскіх Альпах.

AFP

Першапачаткова на канатнай дарозе затрымаліся 110 чалавек, аднак большасць з іх былі эвакуяваныя з дапамогай верталётаў.

Выратавальная аперацыя была прыпыненая на ноч і адновіцца раніцай у пятніцу.

Паведамляецца, што кабінкі канатнай дарогі па нявысветленых прычынах заблыталіся і спыніліся.

Паводле розных звестак, заблакаванымі на вышыні 3800 метраў застаюцца да 45 чалавек. Ратавальнікі даставілі ім ежу, ваду і коўдры.

У аперацыі прымаюць удзел ратавальнікі з Францыі, Італіі і Швейцарыі. Яны задзейнічалі тры верталёты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула